Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
12.12.2018

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 12 снежня 2018 года

Адліжнае надвор'е, што ўсталявалася ў канцы першай дэкады снежня, спрыяе разбурэнню снежнага покрыва. У паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі і ў заходняй палове Гомельскай вобласці снежнае покрыва адсутнічае. Тут адзначаецца адтаванне верхняга пласта глебы. Таўшчыня мерзлага пласта глебы на большай частцы тэрыторыі Беларусі вагаецца ад 5-10 см да 15-20 см, толькі па звестках асобных метэастанцый на паўночным захадзе і паўночным усходзе рэспублікі дасягае 24-34 см. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур і каранёвай шыйкі шматгадовых траў некалькі вышэй аптымальных значэнняў. 
Паніжэнне тэмпературнага рэжыму, чаканае ў канцы гэтага тыдня, небяспекі для азімых пасеваў не ўяўляе. Аграметэаралагічныя ўмовы для зімоўкі культур застануцца здавальняючымі.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў