Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
10.10.2018

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 10 кастрычніка 2018 года

На асноўных масівах у азімых збожжавых культур адзначаюцца ўсходы і 3-й ліст, на кастрычніцкіх пасевах назіраецца прарастанне збожжа. На ранніх пасевах азімых збожжавых ідзе кушчэнне. У азімага рапсу працягваецца фарміраванне ліставай разеткі. Цёплае надвор'е, чаканае ў бліжэйшы час, будзе спрыяць росту і развіццю азімых культур.
Па апошніх дадзеных назіранняў верхні 10-сантыметровы пласт глебы на большай частцы тэрыторыі Беларусі добра увільгатнён, што спрыяльна для ўборкі бульбы і цукровых буракоў, кукурузы на зерне і сілас, для ўздыму зябліва і правядзення агратэхнічных мерапрыемстваў па догляду за азімымі культурамі. Толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці на цяжкіх па механічным складзе глебах назіраецца пераўвільгатненне верхняга пласта. На пераўвільготненых участках правядзенне палявых сельскагаспадарчых работ абцяжарана. Месцамі на паўднёвым захадзе краіны верхні пласт глебы слаба завільгатнен, у некаторых цэнтральных раёнах Гомельскай вобласці-сухі, што пагаршае ўмовы для апрацоўкі глебы, прарастання збожжа і з'яўлення ўсходаў на позніх пасевах азімых збожжавых культур.
Да канца тыдня чаканае сухон надвор'е будзе спрыяльна для правядзення ўборачных работ.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў