Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
11.10.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 11 кастрычніка 2019 года

Мінулыя дажджы папоўнілі ўтрыманне вільгаці ў глебе. Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы на большай частцы тэрыторыі Беларусі запасы вільгаці добрыя для развіцця азімых культур. У шэрагу раёнаў Віцебскай і ў некаторых раёнах Мінскай вобласці назіраецца празмернасць глебавай вільгаці. Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў у большасці раёнаў паўночна-ўсходняй частцы і на захадзе краіны верхні 10-сантыметровы слой глебы пераўвільгатнён, што абцяжарвае правядзенне палявых сельскагаспадарчых работ.
На асноўных масівах азімых збожжавых культур назіраюцца ўсходы і 3-ці ліст, кушчэнне пачалося на ўчастках, засеяных да 10 верасня. На самых позніх пасевах ідзе прарастанне збожжа. У азімага рапсу працягваецца фарміраванне ліставой разеткі. Візуальныя ацэнкі стану азімых культур пераважаюць добрыя.
У найбліжэйшы час у сувязі з павышэннем тэмпературнага рэжыму аграметэаралагічныя ўмовы для росту і развіцця азімых культур будуць складвацца спрыяльна. Па меры спынення дажджоў палепшацца ўмовы для правядзення ўборачных работ.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў