Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
12.04.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 12 красавіка 2019 года

У выніку дэфіцыту ападкаў назіраецца памяншэнне ўтрымання вільгаці ў глебе, асабліва ў верхніх пластах. Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці ў ворным пласце глебы ў залежнасці ад механічнага складу змяшчаецца ад 25 мм да 55 мм прадуктыўнай вільгаці. Гэта характарызуе яшчэ дастатковую вільгацезабяспечанасць азімых культур, але менш сярэдніх шматгадовых паказчыкаў для пачатку вегетацыйнага перыяду. У шэрагу раёнаў паўднёвай часткі і на захадзе краіны пад азімымі збожжавымі культурамі запасы прадуктыўнай вільгаці на пясчаных і супяшчаных глебах у ворным пласце ўжо зменшыліся да здавальняючых – менш за 25 мм. Толькі на цяжкіх глебах месцамі ў Віцебскай і на поўначы Мінскай вобласці вільгацезапасы павышаныя – у ворным гарызонце каля 60-65 мм. Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў на лёгкіх глебах у шэрагу раёнаў рэспублікі захоўваецца слабае ўвільгатненне верхняга пласта глебы. 
Пераважна без ападкаў надвор'е ў другой дэкадзе красавіка абумовіць далейшую страту глебавай вільгаці. Адсутнасць ўстойлівага цяпла будзе стрымліваць развіццё азімых культур, адрастанне шматгадовых траў, з'яўленне ўсходаў ранніх яравых культур. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў