Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
12.05.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 12 мая 2020 года

Дажджы, якія прайшлі ў першай дэкадзе траўня на большай тэрыторыі Беларусі, прыкметна папоўнілі ўтрыманне глебавай вільгаці. Паводле вынікаў праведзенага інструментальнага вызначэння вільготнасці пад сельскагаспадарчымі культурамі запасы прадуктыўнай вільгаці ў асноўным добрыя. На значнай тэрыторыі Магілёўскай, а таксама месцамі на поўначы Мінскай і Віцебскай абласцей вільгацезапасы павышаны. Пры гэтым у многіх раёнах Брэсцкай вобласці, дзе дажджы былі неістотныя, а таксама месцамі ў Гомельскай вобласці, дзе глеба была найбольш высушаная, на 8 мая недахоп вільгаці захоўваўся. На паўднёвым усходзе Брэсцкай вобласці вільгацезапасы ў глебе заставаліся нізкія.
У бліжэйшыя дні чаканыя ападкі павінны павялічыць ўтрыманне вільгаці ў глебе. Аднак перавага паніжанага тэмпературнага рэжыму ў другой дэкадзе мая будзе стрымліваць рост і развіццё культур, асабліва цеплалюбівых. Прагназуемыя начныя замаразкі ўяўляюць небяспеку ў першую чаргу для паявіўшыхся ўсходаў кукурузы, не выключана верагоднасць пашкоджання кветак і завязі пладовых культур.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў