Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
14.01.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 14 студзеня 2020 года

У першай палове зімоўкі з-за перавагі адліжнага надвор'я азімыя культуры не змаглі атрымаць стан глыбокага фізіялагічнага спакою і страцілі загартоўку. Пры гэтым нізкіх тэмператур небяспечных для азімых культур не назіралася. 
Паводле апошніх звестак на большай тэрыторыі Беларусі на палях снежнае покрыва адсутнічае. Глеба застаецца па-ранейшаму адталая або адзначаецца невялікае падмерзанне верхняга слоя. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых і каранёвай шыйкі шматгадовых траў у асноўным застаецца блізкая да 0°С. 
Нязначнае паніжэнне тэмпературнага рэжыму, чаканае ў канцы дэкады, небяспекі зімуючым культурам не ўяўляе. Аграметэаралагічныя ўмовы для азімых пасеваў застануцца здавальняючымі.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў