Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
18.11.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 18 лістапада 2019 года

Незвычайна цёплае надвор'е значна павялічыла працягласць восеньскай вегетацыі азімых культур. Устойлівы пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз +5°С у бок паніжэння, які характарызуе канчатак вегетацыйнага перыяду, затрымліваецца практычна на месяц. 
Адасобленымі падраздзяленнямі Белгідрамета праведзена маршрутнае абследаванне азімых збожжавых культур. Па яго выніках на асноўных масівах азімыя культуры знаходзяцца ў добрым стане. Кушчэнне азімых збожжавых культур (аптымальная фаза для зімоўкі) адзначана на большых, чым летась, плошчах. Найменш развітыя пасевы ў Віцебскай, Гомельскай, а таксама ў паўночна-заходніх раёнах Мінскай абласцей. У фазе ўсходаў больш за ўсё пасеваў (больш за 10%) - у Гомельскай вобласці. 
Больш за ўсё палёў з здавальняючым станам азімага рапсу адзначана ў Віцебскай і ў Гомельскай абласцях. У Брэсцкай і на поўдні Мінскай вобласці маюць месца перарослыя пасевы азімага рапсу. 
Спыненне вегетацыі азімых культур чакаецца ў трэцяй дэкадзе лістапада. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў