Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
20.10.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 20 кастрычніка 2020 года

Паводле звестак апошніх назіранняў на большай частцы тэрыторыі Беларусі верхні пласт глебы знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане. У асобных паўночна-ўсходніх раёнах краіны, а таксама на крайнім паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці захоўваецца пераўвільгатненне глебы. На такіх плошчах уборка кукурузы на збожжа і сілас, позняй гародніны, завяршэнне ўборкі бульбы, правядзенне зяблевай апрацоўкі глебы ўскладнена. У бліжэйшы час чаканыя кароткачасовыя дажджы будуць ускладняць правядзенне палявых сельскагаспадарчых работ у першую чаргу ў паўночным рэгіёне рэспублікі.
У сувязі з пахаладаннем вегетацыя азімых культур запаволілася. На большасці плошчаў у азімых збожжавых культур адзначаецца 3-і ліст і кушчэнне, на кастрычніцкіх пасевах - усходы.  У трэцяй дэкадзе кастрычніка больш актыўнае развіццё азімых пасеваў мяркуецца ў паўднёвай частцы Беларусі.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў