Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
22.04.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 22 красавіка 2020 года

З-за доўгага дэфіцыту ападкаў ідзе страта глебавай вільгаці, асабліва, з верхніх слаёў. На значнай тэрыторыі Беларусі запасы прадуктыўнай вільгаці знізіліся да здавальняючых значэнняў. Па звестках асобных метэастанцый паўднёвых абласцей, пад азімымі збожжавымі культурамі запасы вільгасці нізкія. Дастатковыя запасы прадуктыўнай вільгаці захоўваюцца ў большасці раёнаў паўночнай паловы.
У найбліжэйшы час аграметэаралагічнае становішча істотна не палепшыцца. Чаканыя кароткачасовыя дажджы толькі ў асобных раёнах краіны магчыма папоўняць вільгацезапасы ў глебе. На большай жа тэрыторыі Беларусі павышэнне тэмпературнага рэжыму ў спалучэнні з захаваным дэфіцытам ападкаў будзе спрыяць далейшаму змяньшэнню ўтрымання глебавай вільгаці.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў