Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
22.01.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 22 студзеня 2019 года

Глыбіня прамярзання глебы ў большасці раёнаў паўночнай часткі і паўднёва-заходняга рэгіёну рэспублікі складае ад 5 см да 20 см, у асобных раёнах – да 21-36 см. На астатняй тэрыторыі краіны прамярзанне глебы менш за 5 см, у большасці раёнаў паўднёва-ўсходняга рэгіёну, а таксама месцамі на захадзе рэспублікі глеба адталая. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння збожжавых культур па дадзеных назіранняў у другой дэкадзе студзеня была вышэй аптымальных значэнняў. У выпадку захавання падобнай аграметэаралагічнай абстаноўкі да канца зімоўкі і неактыўным развіцці вясновых працэсаў, можа адбыцца знясіленне і выправанне пасеваў.
Чаканае на гэтым тыдні ўзмацненне маразоў, пры наяўнасці дастатковага снежнага покрыва на большай тэрыторыі Беларусі, не ўяўляе небяспекі азімым пасевам. Аднак у паўднёва-заходняй частцы краіны, дзе снежны полаг невялікі або адсутнічае, можа ўзнікнуць небяспека пашкоджанняў азімых культур.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў