Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
25.06.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 25 чэрвеня 2019 года

У яравога ячменю і аўса на большасці плошчаў у паўднёвай палове краіны і месцамі ў паўночнай пачаўся наліў збожжа – наступіла малочная спеласць. Гэта адбылося на тыдзень-два, месцамі на тры, раней, чым у прошлым годзе. У яравой пшаніцы ў многіх раёнах адзначаецца красаванне. У азімых збожжавых культур працягваецца наліў збожжа. Месцамі ў Брэсцкай вобласці на пасевах азімага ячменю адзначана васковая спеласць. 
Мінулыя дажджы найбольш істотна папоўнілі ўтрыманне глебавай вільгаці на значнай тэрыторыі Брэсцкай, Гомельскай, у паўднёвай частцы Мінскай і месцамі ў астатніх абласцях. Аднак з-за нераўнамернага размеркавання ападкаў у шэрагу раёнаў рэспублікі, асабліва ва ўсходніх і паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці і ў паўночна-заходняй частцы краіны дэфіцыт глебавай вільгаці захоўваецца. Пашкоджанні збожжавых каласавых культур ад засухі адзначылі метэастанцыі Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай абласцей, а таксама паўднёвага захаду Віцебскай вобласці. Найбольш пацярпелі ад засухі збожжавыя культуры ў паўночна – ўсходняй палове Гомельскай вобласці – тут назіраецца гібель пасеваў.
Чаканыя ў другой палове гэтага тыдня кароткачасовыя дажджы па тэрыторыі Беларусі па-ранейшаму пройдуць нераўнамерна. У асобных раёнах глебавая засуха можа захавацца. На пераважнай жа тэрыторыі Беларусі паляпшэнне вільгацезабяспечанасці ў спалучэнні з чаканым паніжэннем тэмпературы будзе спрыяць наліву збожжа коласавых культур.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў