Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
29.10.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 29 кастрычніка 2020 года

Паводле апошніх звестак візуальных назіранняў на большай частцы тэрыторыі Беларусі верхні пласт глебы знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане. Толькі месцамі па паўночным усходзе рэспублікі захоўваецца пераўвільгатненне глебы. Складваюцца аграметэаралагічныя ўмовы цалкам спрыяльныя для завяршэння ўборачных работ і правядзення зяблевай апрацоўкі глебы. У гаспадарках краіны працягваецца ўборка цукровых буракоў, позняй гародніны, кукурузы на зерне, набліжаецца да завяршэння ўборка кукурузы на сілас.
Незвычайна цёплае для гэтага часу надвор'е падоўжыла перыяд восеньскай вегетацыі азімых культур. На пасевах азімай пшаніцы практычна паўсюдна назіраецца кушчэнне. У жыта і трыцікале кушчэнне адзначана на ўчастках, засеяных да 25-28 верасня. На позніх кастрычніцкіх пасевах адзначаюцца ўсходы. У азімага рапсу працягваецца фарміраванне ліставай разеткі. У пачатку лістапада з-за чаканага паніжэння тэмпературнага рэжыму вегетацыя азімых культур замарудзіцца.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў