Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
04.12.2018

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 4 снежня 2018 года

Аграметэаралагічныя ўмовы для пачатку зімоўкі азімых культур складваюцца здавальняюча. У другой палове лістапада на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, за выключэннем паўднёва-заходняй, утварыўся невялікі снежны полаг. Глеба прамерзла на большай частцы тэрыторыі Беларусі да 10-20 см, месцамі на захадзе і поўдні краіны - да 25 см. У шэрагу раёнаў, пераважна ва ўсходняй палове і на поўначы рэспублікі, глыбіня прамярзання глебы менш за 10 см. 
Паніжэнне тэмпературы паветра ў канцы лістапада-пачатку снежня для азімых збожжавых культур пагрозы не ўяўляла. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур і каранёвай шыйкі шматгадовых траў да небяспечных значэнняў не апускалася, толькі па дадзеных асобных метэастанцый Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай абласцей паніжалася да -7-10°С. Для азімага рапсу, як менш марозаўстойлівай культуры, у некаторых паўднёвых і заходніх раёнах Гомельскай і на ўсходзе Брэсцкай вобласці, дзе тэмпература паветра паніжалася да -14-19°С, на момант пахаладання з-за недастатковага снежнага покрыва на палях не выключана верагоднасць пашкоджанняў. 
У бліжэйшы час нізкіх тэмператур, якія ўяўляюць пагрозу азімым культурам, не чакаецца.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў