Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
04.01.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 4 студзеня 2020 года

Па выніках праведзенай 31 снежня снегаздымкі на большай тэрыторыі Беларусі на палях з азімымі культурамі адзначаўся невялікі снежны полаг вышынёй у асноўным ад 1 см да 8 см, на паўднёвым захадзе рэспублікі снег на палях адсутнічаў. Пад уплывам адліжнага надвор'я ў пачатку студзеня снежнае покрыва практычна разбурылася. Глеба застаецца пераважна адталая або адзначаецца невялікае падмерзаннне верхняга слоя. Аграметэаралагічныя ўмовы для азімых пасеваў складваюцца здавальняюча. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых і каранёвай шыйкі шматгадовых траў у асноўным знаходзіцца ў межах 0,+2°С, толькі ў некаторых раёнах па ўсходзе рэспублікі ў асобныя ночы апошняй пяцідзёнкі снежня тэмпература глебы паніжалася да слабаадмоўных значэнняў. Пры такіх аграметэаралагічных умовах расліны страчваюць загартоўку. 
У найбліжэйшы час істотных змен у аграметэаралагічнай абстаноўцы не чакаецца. Нізкіх тэмператур, якія ўяўляюць небяспеку зімуючым культурам, не прагназуецца.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў