05.05.2020
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 5 мая 2020 года
Мінулыя дажджы папоўнілі ўтрыманне вільгаці ў першую чаргу ў верхнім 10-сантыметровым слое глебы. Па дадзеных візуальных назіранняў на раніцу 5 мая ў многіх раёнах Беларусі на глыбіні 10 см глеба знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане. Аднак у шэрагу раёнаў Віцебскай, на захадзе Брэсцкай, месцамі ў цэнтральнай частцы Мінскай і Гомельскай абласцей па-ранейшаму адзначаецца слабае ўвільгатненне глебы.
Па выніках праведзенага ў канцы красавіка інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы, запасы прадуктыўнай вільгаці ў ворным слое пад збожжавымі культурамі, шматгадовымі травамі, азімым рапсам у большасці раёнаў паўднёвай паловы краіны былі недастатковыя.
У Гомельскай, месцамі ў Брэсцкай, Гродзенскай і на поўдні Магілёўскай вобласці пад азімымі збожжавымі культурамі вільгацезапасы апынуліся нізкія. Недастатковая вільгацезабяспечанасць ускладняла аграметэаралагічныя ўмовы для фарміравання прадуктыўнасці збожжавых каласавых культур, адрастання траў.
У бліжэйшы час чаканыя больш працяглыяі інтэнсіўныя дажджы павінны павялічыць утрыманне глебавай вільгаці і палепшыць аграметэаралагічную абстаноўку.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання