Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
09.10.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 9 кастрычніка 2019 года

Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў верхні 10-сантыметровы слой глебы на большай частцы тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане, што спрыяе правядзенню ўборкі бульбы і цукровых буракоў, кукурузы на збожжа і сілас, агратэхнічных мерапрыемстваў па доглядзе за азімымі культурамі. Аднак на большай тэрыторыі Віцебскай вобласці і па звестках асобных метэастанцый на астатняй тэрыторыі краіны верхні пластслой глебы па-ранейшаму моцна ўвільгатнен. На плошчах з пераўвільгатненнем глебы правядзенне ўборачных работ, зяблевая апрацоўка абцяжараны. 
Паніжаны тэмпературны рэжым стрымлівае развіццё азімых культур. На назіраных палях, засеяных да 25 верасня, азімыя збожжавыя культуры паўсюдна ўзышлі. На пасевах, вырабленых у першай дэкадзе верасня, адзначаны 3-ці ліст і пачалося кушчэнне. У азімага рапсу працягваецца фарміраванне ліставай разеткі. Па візуальных адзнаках стан азімых культур пераважна добры. У другой палове гэтага тыдня ў сувязі з чаканым павышэннем тэмпературы ўмовы для вегетацыі азімых культур палепшацца.
У бліжэйшы час даволі частыя дажджы будуць ускладняць правядзенне палявых сельскагаспадарчых работ, плошчы з моцным увільгатненнем верхняга слоя глебы могуць павялічыцца. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў