Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
30.07.2019

Кліматычная характарыстыка чэрвеня 2019 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за першы летні месяц 2019 года склала 21,0°С, што вышэй за кліматычную норму на 4,6°С. Такі цёплы чэрвень на тэрыторыі Гродзенскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей адзначаны ўпершыню за пасляваенны перыяд. На тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей такі чэрвень бывае прыкладна 1 раз у 37 гадоў, а на тэрыторыі Магілёўскай вобласці – прыкладна адзін раз у 25 гадоў. Найбольшых значэнняў адхіленні ад кліматычнай нормы дасягнулі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці (у сярэднім па вобласці +5,1°С), найменшых - на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай абласцей (у сярэднім па вобласці +4,2°С).
 
 
Адхіленне сярэдняй месячнай тэмпературы паветра чэрвеня 2019 года
ад кліматычнай нормы па Рэспубліцы Беларусь

Усе тры дэкады месяца перавышалі кліматычную норму. Самай цёплай выдалася другая дэкада, калі сярэдняя тэмпература паветра перавысіла кліматычную норму на 6,4°С. Тэмпература паветра ў першай дэкадзе апынулася на 4,7°С вышэй за норму, у трэцяй - на 2,8°С.
 
 
 Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма па дэкадах 

Па многіх метэастанцыях былі перавышаны месячныя тэмпературныя рэкорды. Максімальнае значэнне тэмпературы паветра (+34,7°С) зарэгістравана на метэастанцыі Жлобін 12 чэрвеня. Мінімальнае значэнне тэмпературы паветра (6,0°С) адзначана на станцыі Лынтупы 3 чэрвеня. 

За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 44 мм ападкаў, што склала 55% кліматычнай нормы. Найменшая колькасць ападкаў выпала на тэрыторыі Віцебскай вобласці – у сярэднім па вобласці 35 мм (39% кліматычнай нормы). Больш за ўсё за месяц ападкаў выпала на тэрыторыі Гомельскай вобласці – у сярэднім па вобласці 56 мм (73% кліматычнай нормы). 
 
 

 
 
 
Колькасць ападкаў за чэрвень 2019 г. і кліматычная норма
па абласцях і тэрыторыі Беларусі 

У трох дэкадах чэрвеня адзначаўся недабор ападкаў - 29%, 42% і 89% кліматычнай нормы адпаведна. Найбольшая колькасць ападкаў за суткі (49 мм) была адзначана на метэастанцыі Пінск 20 чэрвеня. Дажджы ў асноўным насілі кароткачасовы характар, суправаджаліся навальніцамі, выпадзеннем граду.
 
 
Колькасць ападкаў за чэрвень 2019 года і кліматычная норма
па дэкадах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

У асобныя суткі месяцы ўзмацняўся вецер парывамі да 15 м/с і вышэй. Максімальная хуткасць ветру (23 м/с) зарэгістравана на метэастанцыях Жыткавічы 21 чэрвеня, Бабруйск і Кастрычнік 27 чэрвеня.    

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў