Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
03.11.2020

Кліматычная характарыстыка кастрычніка 2020 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за кастрычнік 2020 года склала +10,5°С, што вышэй за кліматычную норму на 3,8°С. Кастрычнік 2020 года стаў самым цёплым, пачынаючы з 1945 года. Да гэтага самым цёплым быў кастрычнік 1967 года з сярэдняй тэмпературай паветра +9,7°С. Станоўчая анамалія тэмпературы распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны. Найбольшыя значэнні станоўчых адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Гомельскай вобласці (+4,1 ºС).
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра кастрычніка ад кліматычнай нормы па Рэспубліцы Беларусь

Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкадаў была вышэй за норму. Самымі цёплымі былі першая і трэцяя дэкады са станоўчай анамаліяй дэкаднай тэмпературы роўнай 5,4°С і 4,6°С адпаведна. Другая дэкада была на 1,4°С цяплей звычайнага.
Сярэдняя тэмпература паветра па декадам кастрычніка 2020 года
і кліматычная норма па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

У самыя цёплыя суткі дзённыя тэмпературы перавышалі 15-ці градусную адзнаку. Максімальнага значэння тэмпература паветра дасягнула 4 кастрычніка на станцыі Брэст і склала 24,4°С. Нягледзячы на высокую сярэднюю тэмпературу паветра ў кастрычніку, абсалютныя максімумы тэмпературы не былі перавышаны.
Начныя тэмпературы большую частку месяца знаходзіліся ў інтэрвале +5 +10°С, у самыя халодныя ночы апускаліся да адмоўных значэнняў. Мінімальная тэмпература паветра зарэгістравана на станцыі Езярышча 21 кастрычніка і склала -2,7°С.
За кастрычнік у сярэднім па краіне выпала 57,1 мм ападкаў (114% кліматычнай нормы). Ападкі па тэрыторыі краіны выпадалі нераўнамерна. Найбольш увільгатненай была Магілёўская вобласць, на тэрыторыі якой выпала 80,4 мм або 146% нормы за месяц. Менш за ўсё ападкаў выпала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці – 41,9 мм або 89% кліматычнай нормы.
Колькасць ападкаў за кастрычнік 2020 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Першая і другая дэкады кастрычніка былі дажджлівымі: выпала 117 і 150% дэкаднай нормы ападкаў адпаведна. У трэцяй дэкадзе адзначаўся недабор ападкаў: у сярэднім па рэспубліцы выпала 12 мм ападкаў, што склала 74% ад кліматычнай нормы за дэкаду.
Колькасць ападкаў і кліматычная норма па дэкадах кастрычніка 2020 года па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджоў. У асобныя суткі месяца месцамі ўзмацняўся вецер да 15 м/с і вышэй, максімальнае яго значэнне (19 м/с) зарэгістравана 1 кастрычніка ў Навагрудку. 18 кастрычніка месцамі па паўночным усходзе краіны адзначалася утварэнне няўстойлівага снежнага покрыва вышынёй да 4 см. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згушчаліся туманы.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў