Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
01.10.2019

Кліматычная характарыстыка верасня 2019 года

У сярэднім па Рэспубліцы Беларусь сярэднямесячная тэмпература паветра за верасень склала + 12,8°С, што вышэй за кліматычную норму на 0,7°С. 
 
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра верасня ад кліматычнай нормы па Рэспубліцы Беларусь
Станоўчая анамалія распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны. Найбольшых значэнняў адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы дасягнулі ў Брэсцкай вобласці і склалі ў сярэднім па вобласці +1,1°С, у Віцебскай вобласці яны былі найменшымі і склалі ў сярэднім па вобласці +0,4°С. 
Па тэмпературным рэжыме месяц быў неаднародным, так вельмі цёплай была першая дэкада, тэмпература паветра якой была на +3,3°С вышэй за норму, а дзённыя тэмпературы паветра складалі ў асноўным +20+28°С. Другая дэкада на 0,5°С была вышэй за норму. Тэмпература паветра трэцяй дэкады была ніжэй за норму на -1,6°С. 
 
Сярэдняя тэмпература паветра па дэкадах верасня 2019 года
па тэрыторыі Беларусі
У самыя цёплыя суткі тэмпература паветра падымалася да +25°С і вышэй. Абсалютны максімум тэмпературы паветра за месяц быў адзначаны ў Мінску 2 верасня і склаў +31,1°С.
У самыя халодныя ночы тэмпература паветра апускалася да адмоўных значэнняў. Абсалютны мінімум тэмпературы паветра за месяц адзначаны ў Брагіне 24 верасня (-5,7°С).
14-17 верасня ажыццявіўся пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 14°С у бок паніжэння - канец кліматычнага лета, якое доўжылася ў 2019 годзе ў сярэднім па краіне чатыры месяцы (з другой дэкады мая).
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 52,4 мм ападкаў (87% кліматычнай нормы). Па тэрыторыі краіны ападкі выпадалі нераўнамерна. Так у Віцебскай вобласці выпала найбольшая колькасць - 64,5 мм або 96% кліматычнай нормы. Найменшая колькасць адзначана на тэрыторыі Брэсцкай вобласці – 39,3 мм або 70% нормы. 
 
Колькасць ападкаў за верасень 2019 года і кліматычная норма па абласцях і Рэспубліцы Беларусь
Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджоў і адзначаліся пераважна ў другой і трэцяй дэкадах месяца. Максімальная сутачная колькасць ападкаў адзначана на станцыі Навагрудак 3 верасня (40,0 мм).
Дажджы месцамі суправаджаліся навальніцамі і ўзмацненнем ветру да 15 м/с і больш. Максімальнае значэнне хуткасці ветру (21 м/с) зарэгістравана 22 верасня ў Горках. У асобных раёнах у начныя і ранішнія гадзіны згушчаліся непрацяглыя туманы.

 

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў