Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
11.10.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 кастрычніка 2018 года

 
Па стане на 10 кастрычніка на рэках краіны назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-18 см за суткі. Невялікі (1-6 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца на Віліі, Заходняй Дзвіне ў г.Сураж і г.Верхнядзвінск, Нёмане ў г.Гродна і Бярэзіне ў г.Бабруйск.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Заходняй Дзвіне ў гВіцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель. 
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 4,0-12°С.
У бліжэйшыя дні на большасці рэк будзе назірацца спад узроўняў вады, тэмпература вады будзе паступова паніжацца.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў