Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.04.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 красавіка 2020 года

Па стане на 10 красавіка на рэках краіны назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-10 см, рост узроўню вады з інтэнсіўнасцю 8 см за суткі адзначаецца на Заходняй Дзвіне ў г.Сураж.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, Сожы каля г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак лімітуючых суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 4,8°С да 11°С.
У найбліжэйшыя дні спад узроўняў вады на рэках захаваецца. На Сожы каля г.Гомель узровень вады апусціцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту, а на Дняпры ў г.Жлобін узровень вады наблізіцца да небяспечнай нізкай адзнакі. 

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў