Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
14.12.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 14 снежня 2018 года

 
У мінулы перыяд (11-13 снежня) умовы надвор'я спрыялі разбурэнню лёду на рэках, у выніку чаго ледзяныя ўтварэнні адсутнічаюць амаль цалкам на рэках басейнаў Нёмана, Віліі і Заходняга Буга, а таксама на Заходняй Дзвіне ў г.Полацк, Прыпяці ў г.Пінск і некаторых малых рэках. У цяперашні час ледастаў з палонкамі захоўваецца на большым працягу Заходняй Дзвіны, Дняпра і Бярэзіны, асобных участках Сожа і Прыпяці. На вадаёмах назіраецца раставанне ледзянога покрыва, выходзіць на лёд небяспечна.
На рэках назіраецца ў асноўным рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-23 см. 
У бліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады. У сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра ледаўтваральныя працэсы на водных аб'ектах краіны адновяцца.
 

  
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў