Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.04.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 красавіка 2020 года

Па стане на 15 красавіка амаль паўсюдна на рэках краіны назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-6 см, нязначны рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-5 см за суткі адзначаецца на Заходняй Дзвіне на ўчастку Сураж-Ула, Нёмане ў г.Гродна і некаторых малых рэках.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, Сожы каля г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства. На Сожы каля г.Гомель узровень вады прыбліжаны да небяспечна нізкай адзнакі.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 3,8°С да 10°С. 
У бліжэйшыя дні на большасці рэк будзе адзначацца спад узроўняў вады, на Сожы ў г.Гомель пагоршацца ўмовы для працы рачнога транспарту. 

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў