Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.01.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 студзеня 2020 года

У мінулы перыяд (16-19 студзеня) разбурыліся ледзяныя утварэнні на Чыгірынскім і Заслаўскім вадасховішчах. 
Па стане на 20 студзеня на рэках назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-16 см. на Віліі ў в.Сцешыцы вада знаходзіцца на пойме. 
На вадасховішчы Чырвоная Слабада і возеры Чырвонае назіраецца тонкае ледзяное покрыва. Выходзіць на лёд нельга. 
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах па-ранейшаму знаходзіцца ў межах ад 0°С да 4,0°С.
У бліжэйшыя дні ваганні узроўняў вады на рэках захаваюцца. У сувязі з умовамі надвор'я на асобных малых рэках краіны магчыма з'яўленне ледзяных утварэнняў у выглядзе сняжуры і забярэгаў.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў