Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
24.01.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 24 студзеня 2020 года

Па стане на 24 студзеня на рэках пераважае спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-14 см за суткі. Нязначны (1-6 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца на Заходняй Дзвіне каля г.Верхнядзвінск, Нёмане ў г.Гродна, Віліі каля в.Міхалішкі, Дняпры на ўчастку Орша-Магілёў і ў г.Рэчыца, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Прыпяці ў г.Пінск і г.Петрыкаў. На Віліі каля в.Сцешыцы вада знаходзіцца на пойме. 
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 0°С да 3,2°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца невялікія ваганні узроўняў вады. Ледаўтварэння на водных аб'ектах не чакаецца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў