Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
25.11.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 лістапада 2020 года

Па стане на 25 лістапада на большым працягу Заходняй Дзвіны, Бярэзіны і Сожа, асобных участках Нёмана, Віліі і Дняпра адзначаецца рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. На Заходнім Бугу і Прыпяці назіраецца невялікі спад узроўняў вады і роўны іх ход.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады панізілася і складае ў вадаёмах 3,4-4,9°С, у рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа 1,6-3,8°С, Віліі, Нёмана, Бярэзіны і Прыпяці 3,0-5,8°С, Заходняга Буга 5,0-6,4°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады будзе паніжацца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў