Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
30.10.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 кастрычніка 2020 года

У мінулы перыяд (27-29 кастрычніка) на асобных участках рэк назіраўся нязначны рост узроўняў вады, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Светлагорск узровень вады дасягнуў адзнакі, лімітуючай суднаходства, а на Сожы ў г.Гомель і Дняпры ў г.Рэчыца перавысіў яе.
Па стане на 30 кастрычніка на рэках краіны назіраюцца ваганні узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-10 см.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 5, 4-11°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да павышэння, у выніку чаго на Дняпры ў г.Лоеў узровень вады дасягне адзнакі, лімітуючай суднаходства. Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах істотна не зменіцца.


 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў