Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
09.04.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 9 красавіка 2019 года

У цяперашні час на большасці рэк адбываецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-23 см, невялікі (1-11 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца на асобных участках рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі і Дняпра.
На Дняпры ў г.Лоеў, прытоках Прыпяці канале Бычок у в.Азяраны і рацэ Случ у в.Ленін узроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах павысілася і знаходзіцца ў межах ад 4,8°С да 10°С.
У бліжэйшыя дні на большасці рэк спад узроўняў вады захаваецца, на прытоку Прыпяці рацэ Случ у в.Ленін узровень вады апусціцца ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму.
 
  

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў