Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
01.11.2019

37 навучальны курс GAWTEC, арганізаваны СМА

У перыяд з 14 па 25 кастрычніка 2019 года вядучы інжынер-хімік аддзела маніторынгу атмасфернага паветра службы маніторынгу навакольнага асяроддзя Белгідрамета Г.І.Ракіцкая прыняла ўдзел у 37-ым навучальным курсе GAWTEC, арганізаваным СМА пры фінансавай падтрымцы нямецкага Федэральнага агенцтва па навакольным асяроддзі і ўрада Баварыі.
У ходзе курса ў адпаведнасці з праграмай Г.І.Ракіцкая прыняла ўдзел у тэарэтычных і практычных занятках з прэзентацыямі, якія праходзілі на экалагічнай навукова-даследчай станцыі Шнэфэрнэрхаўс і абсерваторыі ў Хоэнпайсэнбергэ. 
Для азнаямлення з асаблівасцямі правядзення адбору і аналізу пробаў атмасферных ападкаў былі прадстаўлены прэзентацыі ўдзельнікаў з 11 краін (Індыя, Гана, Японія, Танзанія, Кітай, Венесуэла, Беларусь, Расія, Манголія, Паўночная Македонія). 
Г.І.Ракіцкая наведала абсерваторыю на вяршыні Цугшпітцэ.
Тэарэтычныя заняткі праводзілі лектары з Універсітэта Ілінойса ва Урбане-Шампэйне ЗША і экалагічнай даследчай станцыі Шнэфэрнэрхаўс.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў