Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
12.09.2019

70-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя

У г.Нальчык (Расійская Федэрацыя) у перыяд з 12 па 14 верасня 2019 года на базе Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы «Высакагорны геафізічны інстытут» праходзіць 70-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя.
На парадку дня пасяджэння разгляд шырокага кола пытанняў па ўзаемадзеянні нацыянальных гідраметэаралагічных службаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, у тым ліку пытанні: «Аб ходзе рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы «Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы» на 2017-2021 гады ў першым паўгоддзі 2019 года, « Аб аўтаматызацыі і далейшых перспектывах развіцця метэаралагічнай сеткі назірання Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі», «Аб развіцці нарматыўна-прававой базы Рэспублікі Беларусь у частцы правядзення маніторынгу навакольнага асяроддзя ў раёне функцыянавання атамных электрастанцый на аснове вопыту Расійскай Федэрацыі», «Аб разглядзе новай рэдакцыі «Парадку ўзаемнага інфармавання ў выпадку пагрозы і/або ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі радыяцыйнага характару ў сістэме Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя».
Зыходзячы з традыцый правядзення пасяджэнняў сумеснай калегіі ў мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі Расгідрамета, Белгідрамета, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, мясцовай адміністрацыі. Таксама на пасяджэнне запрошаны прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Расійскую дэлегацыю ўзначальвае начальнік упраўлення геафізічнага маніторынгу, актыўных уздзеянняў і дзяржаўнага нагляду Расгідрамета Тасенка Сяргей Віктаравіч.
Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у наступным складзе:
Лабазнаў Раман Юр'евіч, начальнік Белгідрамета, намеснік старшыні сумеснай калегіі;
Кузьміч Святлана Андрэеўна, намеснік начальніка Белгідрамета, член сумеснай калегіі;
Беганскі Аляксандр Віктаравіч, начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета;
Карабчук Андрэй Рыгоравіч, намеснік начальніка службы - начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Белгідрамета, сакратар сумеснай калегі.

Спецыялізаваныя сайты