Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
07.07.2018

8 ліпеня 2018 года адзначаецца 140 год з дня заснавання аграметэаралагічнай станцыі Васілевічы


Метэаралагічныя назіранні ў Васілевічах пачаліся ў канцы 19 стагоддзя (1878г.) дзякуючы дзейнасці Заходняй экспедыцыі па асушэнню балот Палесся пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Язэпа Іпалітавіча Жылінскага. Станцыя была заснавана падданым дацкага каралеўства Магнус-Іяганам Гедэманам, які прыехаў у Расію і ў 1876 годзе паступіў на службу ў Экспедыцыю па асушэнню балот ў распараджэнне яе начальніка генерал-лейтэнанта Жылінскага.

Станцыя ў 1952 годзе

Першапачаткова станцыя размяшчалася ў садзе святара ў цэнтры вёскі Васілевічы. Навакольная мясцовасць ўяўляла сабой забалочаную раўніну на тэрыторыі Прыдняпроўскай нізіны.
Гедэман пачаў досведы па ператварэнні асушаных балот на тэрыторыі Васілевіцкага лясніцтва ва ўрадлівую зямлю, выкарыстоўваючы вапна і попел, і з часам даволі вялікая плошча зямель была гатова для гаспадарчага выкарыстання. У наступстве гэтыя землі прыносілі дзіўныя, ніколі не бачаныя тут ўраджаі.
У 1878 годзе метэаралагічная станцыя мела наступную прыборную гаспадарку: барометр-анероід, усталяваны ў доме назіральніка, псіхраметрычную будку з цынкавай клеткай, у ёй знаходзіліся псіхрометр Гейслера і валасны гігрометр. Каля будкі на вышыні 6,2 м быў усталяваны флюгер Вільд з адной дошкай. На пляцоўцы былі ўстаноўлены тры дажджымера. Акрамя таго, мелася чатыры выпарніка - два на пясчанай глебе і два на тарфяным балоце.
Матэрыялы назіранняў былі выкарыстаны прафесарам Ваейкавым ў артыкуле «Клімат Палесся», надрукаванага ў зборніку «Нарыс работ Заходняй экспедыцыі па асушэнню балот», які выйшаў ў 1899 годзе.

Метэапляцоўка на станцыі ў 1962 годзе

Прафесар таксама рэкамендаваў прадставіць М.Гедэмана да ўзнагароды. І сапраўды, у красавіку 1913 года Гедэман быў узнагароджаны Імператарам ордэнам Святой Ганны 3 ступені.
Нягледзячы на войны, палітычныя катаклізмы і іншыя нягоды, назіранні на станцыі працягваліся практычна бесперапынна.

Сучасны выгляд аграметэастанцыі
 
 

У цяперашні час на станцыі працуе 7 чалавек. Вядзецца поўны аб'ём метэаралагічных, актынаметрычных, аграметэаралагічных і гідралагічных назіранняў.
Станцыя з'яўляецца адзінай у Рэспубліцы Беларусь, якая належыць да прыземнай сеткі Глабальнай Сістэмы Назіранняў за кліматам. Яна была занесена ў бюлетэнь Амерыканскага метэаралагічнага грамадства ў кастрычніку 1997 года.

Метэапляцоўка на станцыі

Усе атрыманыя дадзеныя станцыя перадае для абагульнення ў Філіял «Гомельаблгідрамет» дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя».

Калектыў АС Васілевічы

У знак прызнання заслуг у правядзенні высакаякасных назіранняў для прыземнай сеткі, аграметэаралагічная станцыя Васілевічы была ўзнагароджана ў 2005 годзе пахвальнай граматай Сакратарыята Глабальнай сістэмы назіранняў за кліматам (Жэнева, Швейцарыя), а ў 2012 і 2014 гадах - дыпломамі за першае, у 2013 годзе - за другое месца і ў 2015 годзе за трэцяе месца ў Рэспубліканскім конкурсе як лепшае аграметэаралагічнае падраздзяленне.

Памятны знак на тэрыторыі станцыі

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў