Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
06.09.2019

Аб правядзенні Адзінага дня Бяспекі

У рамках акцыі «Адзіны дзень Бяспекі», якая праводзіцца ў краіне з 1 па 10 верасня 2019 года, у мэтах максімальнага зніжэння гібелі людзей ад надзвычайных сітуацый і для навучання работнікаў дзеянням ва ўмовах надзвычайных сітуацый, аварый, аказанні медыцынскай дапамогі, прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў – у дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (Белгідрамет) праведзены наступныя мерапрыемствы:

інфармацыя аб правядзенні Адзінага дня Бяспекі ў Белгідрамеце размешчана на інтэрнэт-рэсурсах;

на стэндах у Белгідрамеце размешчана наглядна-выяўленчая прадукцыя аб бяспецы жыццядзейнасці;
праведзена трэніроўка па эвакуацыі работнікаў Белгідрамета з адміністрацыйнага будынка з адпрацоўкай дзеянняў у выпадку выяўлення пажару з задзейнічаннем сістэм пажарнай сігналізацыі па абвестцы людзей аб пажары і кіраванні эвакуацыяй, выкарыстанні сродкаў індывідуальнай абароны;

праведзены інструктыўныя заняткі з прыцягненнем супрацоўнікаў ДАІ і арганізацыі аховы здароўя.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў