Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.10.2019

Белгідрамет прыняў удзел у чарговым этапе глабальнай экалагічнай кампаніі «Уладкуем малую радзіму!»

На мінулым тыдні намаганнямі работнікаў Белгідрамета былі арганізаваны чарговыя этапы суботнікаў, якія праводзяцца ў рамках экалагічнай акцыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь «Уладкуем малую радзіму!».

Так, 24 кастрычніка, працоўны дэсант Белгідрамета пры садзейнічанні УП «Зелянбуд Першамайскага раёна г.Мінска» правёў акцыю па навядзенні парадку на прыдваровай тэрыторыі, а таксама на азелянёным участку, прылеглым да будынка абсерваторыі з боку праспекта Незалежнасці.





Працавалі зладжана, дэманструючы тым самым годны пераймання прыклад карпаратыўнай этыкі і згуртаванасці калектыву. Стараннямі супрацоўнікаў быў наведзены парадак: сабрана апалае лісце і прыбрана смецце.

Чарговы этап акцыі ў межах экалагічнай кампаніі адбыўся ў мінулую суботу.
26 кастрычніка работнікі Белгідрамета, аб'яднаўшы намаганні з работнікамі Дзяржаўнай спецыялізаванай лесагаспадарчай установы «Бараўлянскі спецлясгас», высадзілі непадалёк ад вёскі Каралёў Стан Мінскага раёна каля 1500 соснаў і больш за 500 клёнаў. 
 
 
Разам з усімі ў суботніку прынялі ўдзел як кіруючы склад, так і прадстаўнікі прафкама Белгідрамета.




Падтрымліваючы экалагічную акцыю, кожны з удзельнікаў дружнай каманды ўнёс свой пасільны ўклад у добраўпарадкаванне роднай зямлі.

Суботнік — выдатная магчымасць працягнуць добраўпарадкаванне родных мясцін. На сённяшні дзень ёсць упэўненасць, што мы ўсе разам зробім усё магчымае, каб наш агульны дом стаў прыгажэй і ўтульней.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў