Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
18.09.2019

Экалагічнае мерапрыемства па ўборцы смецця «Мы клапоцімся»

Унітарным прадпрыемствам «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» у рамках праграмы «Дзейнічаем!» па выкананню мэт устойлівага развіцця ініцыявана правядзенне Рэспубліканскага экалагічнага мерапрыемствы па ўборцы смецця «Мы клапоцімся» 5 кастрычніка 2019 года, уключаючы семінар-нараду па пытаннях паасобнага збору (27 верасня 2019 года). Мерапрыемства і семінар накіраваны на прыцягненне ўвагі моладзі да сучаснай экалагічнай сітуацыі ў раёнах і гарадах Рэспублікі Беларусь і на прадухіленне траплення адходаў, прыдатных для перапрацоўкі, у навакольнае асяроддзе.

Арганізатарам мерапрыемства выступае ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Партнёрам выступае ўнітарнае прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Падрабязная інфармацыя аб парадку правядзення мерапрыемства паказана на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
 

Спецыялізаваныя сайты