Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
03.09.2020

Гідраметэаралагічная абстаноўка ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў жніўні 2020 года

 
У жніўні 2020 года сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра склала +18,6°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,3ºС. Усе тры дэкады былі цёплымі. Цяплей было ў першай і трэцяй дэкадах, сярэдняя тэмпература паветра якіх была вышэйшай за норму на 1,6 і 1,8ºС адпаведна. 
У сярэднім па краіне адзначаўся дэфіцыт ападкаў: выпала 58,6 мм або 87% месячнай нормы. На асобных метэастанцыях зарэгістравана 1,5-2 месячныя нормы ападкаў. На працягу месяца ападкі выпадалі вельмі нераўнамерна. У першай і другой дэкадах жніўня назіраўся моцны дэфіцыт ападкаў: выпала 19% і 42% нормы адпаведна. У трэцяй дэкадзе адзначаўся лішак увільгатнення: выпала 208% дэкаднай нормы.
У першых двух дэкадах жніўня на рэках назіраўся ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход. У выніку чаго на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіна ў г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. На прытоку Сожа рацэ Остер у в.Ходунь узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму. У трэцяй дэкадзе на большасці рэк адзначаўся рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў.
Мінімальныя ўзроўні вады на асобных участках рэк басейнаў Нёмана, Віліі і Прыпяці наблізіліся да шматгадовых мінімумаў для жніўня, а на рацэ Ясельда ў г.Бяроза (прыток Прыпяці) значэнне мінімальнага ўзроўню вады апусцілася ніжэй гістарычнага мінімуму для гэтага часу года.
У жніўні воднасць Бярэзіны была на 15-20% менш за норму, Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Заходняга Буга і Прыпяці была ў два разы менш звычайнай для гэтага часу года. Больш за норму была воднасць Сожа, Дняпра ў г.Орша і г.Рэчыца на 10-35% і Дняпра на ўчастку Магілёў-Жлобін на 55-65%.
Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках і вадаёмах краіны склала +16 +23°С, што блізка і некалькі ніжэй звычайнай для гэтага часу года.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў