Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
14.09.2018

Гідраметэаралагічная і аграметэаралагічная інфармацыя па стане на 14 верасня 2018 года

 
У гэтыя выхадныя дні ў Рэспубліцы чакаецца няўстойлівае з дажджамі надвор'е. У суботу пад уплывам актыўных атмасферных франтоў ноччу пераважна па паўднёвым захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці, у асобных раёнах моцныя дажджы. Тэмпературны фон значна панізіцца, асабліва ў начныя гадзіны. У нядзелю кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ў начныя гадзіны ў асноўным па ўсходзе краіны. На астатняй частцы тэрыторыі краіны ў вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў не чакаецца. У пачатку наступнага тыдня 17 і 18 верасня ўплыў атмасферных франтоў будзе адбівацца пераважна па паўночных раёнах Беларусі, дзе і пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпературны фон будзе складаць у начныя гадзіны ў асноўным + 5 + 13°С, месцамі паветра можа астуджацца да + 2 + 4°С, пераважная тэмпература паветра днём + 15 + 21°С, толькі па паўднёвым захадзе на 1-2 градуса цяплей. 
Па стане на 14 верасня рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-25 см за суткі назіраецца на Заходняй Дзвіне на ўчастку Полацк-Верхнядзвінск, Віліі ў в.Міхалішкі, Бярэзіне ў г.Светлагорск, асобных іх прытоках, а таксама некаторых прытоках Нёмана, Заходняга Буга і Прыпяці. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Дняпры, Сожы і Прыпяці адзначаецца спад узроўняў вады і роўны іх ход.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа. 
У бліжэйшыя дні на асобных участках рэк будзе адзначацца рост узроўняў вады, а на наступным тыдні на рэках краіны будзе пераважаць спад узроўняў вады.
Умовы надвор'я мінулага тыдня ў асноўным спрыялі правядзенню ўборкі бульбы, узняццю льнотрасты, нарыхтоўкі кармоў, гародніны і садавіны. Цёплае надвор'е і на большасці плошчаў яшчэ дастатковая вільгацезабяспечанасць спрыялі фарміраванню ўраджаю позніяй гародніны, развіццю пажнівных культур, азімага рапсу. Складваліся спрыяльныя ўмовы для паспявання і высыхання збожжа кукурузы. У найбліжэйшыя дні чаканыя дажджы будуць ускладняць правядзенне палявых работ. У сувязі з доўгім дэфіцытам ападкаў, пераважна ў паўднёвай палове рэспублікі, аграметэаралагічныя ўмовы для фарміравання ўраджаю пазнейшых сельскагаспадарчых культур і сяўбы азімых збожжавых культур застаюцца складанымі – у многіх раёнах верхні пласт глебы слаба увільгатнён, месцамі высушаны цалкам. Умовы для правядзення сяўбы і з'яўлення ўсходаў азімых збожжавых культур тут складаюцца неспрыяльна. 
Чаканыя ў бліжэйшыя дні дажджы рознай інтэнсіўнасці павінны палепшыць вільгацезабяспечанасць сельскагаспадарчых культур, аднак з-за нераўнамернага размеркавання на часткі плошчаў недахоп глебавай вільгаці можа захавацца.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў