Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
24.08.2018

Гідраметэаралагічная і аграметэаралагічная інфармацыя па стане на 24 жніўня 2018 года

У бліжэйшыя выхадныя дні ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначацца па заходняй частцы ўплывам маларухомага атмасфернага фронту, па ўсходзе яшчэ захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску і цёплых паветраных мас. Чакаецца змяненне характару надвор'я. У заходніх і цэнтральных раёнах краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі з навальніцамі. У асобных раёнах моцныя дажджы. Чакаецца істотнае адрозненне тэмператур паміж паўночна-захадам і паўднёва-усходам краіны. У пачатку наступнага тыдня (панядзелак 27 жніўня) ўплыў франтальнага падзелу ахопіць усю тэрыторыю Беларусі. Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, месцамі з навальніцамі. У далейшым, ападкі прагназуюцца ў асноўным па ўсходняй частцы краіны, услед за франтальным раздзелам чакаецца распаўсюд больш халаднаватых паветраных мас з паўночнага захаду Еўропы, тэмпературны фон значна панізіцца.
Па стане на 24 жніўня па даных дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў на рэках рэспублікі пераважае спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-14 см за суткі.
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне у г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы каля г.Крычаў і г.Слаўгарад, тут ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуецца суднаходства. У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння, на Сожы каля г.Гомель ўзровень вады апусціцца ніжэй небяспечнага значэння для суднаходства.
З-за недабору ападкаў на большай частцы тэрыторыі краіны верхні 10-сантыметровы пласт глебы па-ранейшаму знаходзіцца ў слабаўвільгатнённым стане, у шэрагу раёнаў Брэсцкай, на захадзе Віцебскай і на ўсходзе Магілёўскай вобласці – высушан цалкам. На плошчах з недастатковым увільгатненнем захоўваюцца складаныя аграметэаралагічныя ўмовы для апрацоўкі глебы, правядзення сяўбы і з'яўлення ўсходаў крыжакветных культур. Добрае ўвільгатненне глебы на глыбіні 10 см адзначаецца на большай частцы тэрыторыі Гомельскай, у паўднёва-усходняй і паўночна-заходняй частцы Мінскай, у астатніх абласцях толькі месцамі.
Для фарміравання ўраджаю позніх сельскагаспадарчых культур умовы складваюцца здавальняюча. Рост караняплодаў і позняй гародніны, адрастання траў на частцы плошчаў, асабліва ў Брэсцкай вобласці, праходзяць пры недахопе глебавай вільгаці. Пры гэтым умовы для назапашвання цукроў у карняплодах складаюцца цалкам спрыяльна. Цукрыстасць караняплодаў цукровых буракоў вышэй паказчыкаў мінулага года на дадзены перыяд.
У бліжэйшыя дні чаканыя дажджы папоўняць ўтрыманне вільгаці ў глебе, палепшыўшы агрометэаралагічную абстаноўку для азімай сяўбы і фарміравання ўраджаю позніх культур.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў