Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
07.09.2018

Гідраметэаралагічная і аграметэаралагічная інфармацыя па стане на 7 верасня 2018 года

У гэтыя выхадныя дні ў Рэспубліцы захаваецца цёплае ў асноўным без ападкаў надвор'е. У пачатку наступнага тыдня 10 і 11 верасня характар надвор'я пачне мяняцца. Атмасферныя франты з Заходняй Еўропы будуць вызначаць у асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ёсць верагоднасць навальніц. Тэмпературны фон пачне паніжацца і наблізіцца да сваіх шматгадовых значэнняў. У сярэдзіне тыдня (серада) чакаецца няўстойлівае з кароткачасовымі дажджамі надвор'е, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай ёсць верагоднасць узнікнення туманаў. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах + 9 + 16°С, удзень на большай частцы тэрыторыі + 18 + 23°С, толькі на поўдні на 1-2 градусы цяплей. 
Па стане на 7 верасня на рэках Рэспублікі назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-14 см за суткі. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа. 
У бліжэйшыя дні на рэках будзе адбывацца ў асноўным спад узроўняў вады, а на наступным тыдні на рэках краіны будуць назірацца ваганні узроўняў вады.
Аграметэаралагічныя ўмовы для апрацоўкі глебы і правядзення восеньскай сяўбы на тэрыторыі Рэспублікі складваюцца неадназначна. Пасля мінулых дажджоў у заходняй частцы Віцебскай і ў асобных раёнах Гродзенскай вобласці адзначаецца пераўвільгатненне верхняга 10-сантыметровага пласта глебы. У бліжэйшыя дні пад уплывам цёплага, пераважна без ападкаў надвор'я, верхні пласт пераўвільготненнай глебы будзе высыхаць, што дазволіць павялічыць тут тэмпы сяўбы азімых збожжавых культур. Надвор'е будзе цалкам спрыяльнае для ўборкі бульбы, кукурузы на сілас і зерне, нарыхтоўкі кармоў, уздыму льнотрасты. Чаканыя на наступным тыдні кароткачасовыя дажджы могуць некалькі ўскладніць правядзенне палявых работ пераважна ў паўночнай частцы краіны. 
У паўднёва-ўсходняй палове Беларусі назіраецца дэфіцыт ападкаў і недахоп глебавай вільгаці, у многіх раёнах верхні пласт глебы слаба завільгатнен, месцамі высушаны цалкам. Умовы для правядзення сяўбы азімых збожжавых культур, развіцця азімага рапсу тут складаюцца неспрыяльна. З-за нераўнамернага размеркавання чаканых ападкаў у многіх раёнах паўднёва-ўсходняй паловы краіны недахоп глебавай вільгаці можа захавацца. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў