Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
04.02.2020

ІНФАРМАЦЫЯ аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў студзені 2020 года

Сярэдняя па Рэспубліцы Беларусь тэмпература паветра студзеня 2020 года склала 1,1°С, што вышэй за кліматычную норму на 5,5°С. Такі цёплы студзень за ўсю гісторыю метэаназіранняў адзначаецца ўпершыню. Найбольшыя станоўчыя адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Віцебскай вобласці (у сярэднім па вобласці +6,3°С), найменшыя - у Брэсцкай вобласці (у сярэднім па вобласці +4,8°С). 
Усе тры дэкады студзеня былі цёплымі, а самай цёплай была трэцяя дэкада месяца з сярэдняй тэмпературай паветра на 6,0°С вышэй за норму. Тэмпература першай і другой дэкадаў перавышала кліматычную норму на 4,7 і 5, 8°С адпаведна.
За месяц у сярэднім па Беларусі выпала 36,8 мм ападкаў, што складае 92% кліматычнай нормы за месяц. Па тэрыторыі краіны ападкі распаўсюджваліся нераўнамерна. Найбольшая іх колькасць адзначана на тэрыторыі Віцебскай вобласці – 91% кліматычнай нормы, найменшая - на тэрыторыі Брэсцкай вобласці – 72% кліматычнай нормы. Ападкі выпадалі ў асноўным у выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. 
У студзені воднасць Заходняй Дзвіны апынулася значна больш за норму, воднасць Нёмана, Віліі, Дняпра, Бярэзіны і Сожа была блізкая да звычайнай для гэтага часу года і некалькі больш яе, а воднасць Заходняга Буга і Прыпяці значна менш сярэдніх шматгадовых значэнняў. На працягу месяца на рэках краіны адзначаліся ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да іх павышэння. На Віліі ў в.Сцешыцы і прытоку Прыпяці канале Бычок ўзроўні вады перавышалі адзнакі выхаду вады на пойму.
У першай дэкадзе студзеня забярэгі і шугаход назіраліся на асобных участках Сожа, некаторых прытоках Заходняй Дзвіны, Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці. Тонкі ледзяны покрыва адзначаўся на асобных вадаёмах краіны.  У другой і трэцяй дэкадах няўстойлівае надвор'е абумовіла паступовае разбурэнне ледзяных утварэнняў, а да канца месяца ўсе водныя аб'екты краіны ачысціліся ад ледзяных утварэнняў. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў