Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
23.10.2019

Інфармацыя ад сіноптыка: сярэдзіна восені радуе нас анамальна цёплым надвор'ем! АЛЕ Ў ПАЧАТКУ НАСТУПНАГА ТЫДНЯ ПАХАЛАДАЕ!

Сярэдзіна восені радуе нас анамальна цёплым надвор'ем, так цёпла ў гэты час года адзначаецца ўпершыню за апошнія 75 гадоў. Сярэдняя за другую дэкаду тэмпература паветра склала +12,9°С, што на 6°С вышэй за кліматычную норму, і такі тэмпературны рэжым характэрны для першай паловы верасня. Да канца тыдня яшчэ захаваецца цёплае надвор'е, але ўжо ў пачатку наступнага тыдня пахаладае і ў апошнія дні кастрычніка ўсталюецца халоднае надвор'е, месцамі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.
26 кастрычніка (субота) без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5 +11°С, максімальная днём +13 +19°С.
27 кастрычніка (нядзеля) пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі, пераважна па паўночна-заходняй палове рэспублікі, невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Днём па паўночнай палове краіны месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5 +12°С, максімальная днём +13 +20°С, па поўдні да + 22°С.
Пахаладае.
28 кастрычніка (панядзелак) у асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2 +8°С, па поўдні +9 +10°С; максімальная днём +5 +12°С, па паўднёвым усходзе да +14°С.
29 кастрычніка (аўторак) месцамі па рэспубліцы кароткачасовыя дажджы, па поўначы краіны магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1 +6°С, месцамі 0, -2°С, максімальная днём +3 +10°С.
Усталюецца халоднае надвор'е.
30 кастрычніка (серада) ноччу месцамі, днём па паўночным усходзе краіны кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4, + 3°С, максімальная днём 0,+ 5°С, па поўдні да + 7°С.
31 кастрычніка (чацвер) пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 -6°С, максімальная днём 0,+ 6°С, па поўдні да +8°С.
 
 


 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў