Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
02.10.2019

Міжнародны навучальны курс «Устаноўка, тэхнічнае абслугоўванне і эксплуатацыя аўтаматычных метэаралагічных станцый»

З 16 па 20 верасня ў г.Аланья (Турэцкая рэспубліка), на базе Міжнароднага навучальнага цэнтра СМА, прайшоў Міжнародны навучальны курс па тэме: «Устаноўка, тэхнічнае абслугоўванне і эксплуатацыя аўтаматычных метэаралагічных станцый», арганізаваны Турэцкай дзяржаўнай метэаралагічнай службай.
Удзельнікамі гэтага курса былі прадстаўнікі нацыянальных метэаслужбаў Беларусі, Расіі, Літвы, Балгарыі, Харватыі, Таджыкістана, Алжыра, Ганконга, Палестыны, Малайзіі, Коста-Рыкі, Тога, Нігерыі і шэрагу іншых краін. У прыватнасці, у курсе прыняў удзел прадстаўнік Белгідрамета - інжынер-электронік аддзела тэлекамунікацый Сасновіч А.В.
Лектарамі навучальнага курса былі супрацоўнікі Турэцкай дзяржаўнай метэаралагічнай службы, якія маюць шматгадовы досвед працы з тым ці іншым аспектам аўтаматычных метэаралагічных станцый.
Былі разгледжаны наступныя тэмы: агульная інфармацыя аб аўтаматычных метэастанцыях, прынцып працы датчыкаў, атрыманне і перадача дадзеных, сістэмы навальніцапеленгацыі, сервер збору і архівавання дадзеных, кантроль якасці дадзеных, метады каліброўкі. Таксама быў праведзены практычны занятак на пляцоўцы аўтаматычнай метэастанцыі ў г.Аланья.
Акрамя месца правядзення лекцый, рэгіянальны навучальны цэнтр і стаў пляцоўкай для абмену вопытам. Прадстаўнікі краін-удзельніц змаглі абмеркаваць пытанні бягучай эксплуатацыі і развіцця сетак аўтаматычных станцый у сваіх краінах, а таксама прадставіць напрамкі дзейнасці нацыянальных метэаслужбаў.

Спецыялізаваныя сайты