Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
06.11.2019

Міжнародны навучальны трэнінг «Барацьба з апустыньваннем»

У перыяд з 21 па 26 кастрычніка 2019 года у г.Конья-Мерсін (Турцыя) інжынер-аграметэаролаг аддзела аграметэаралогіі Сакалова Анастасія Аляксандраўна прыняла ўдзел у міжнародным навучальным трэнінгу «Барацьба з апустыньваннем», арганізаваным Міністэрствам сельскай і лясной гаспадаркі пры падтрымкі турэцкага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва і каардынацыі (TIKA).
Сярод удзельнікаў навучальнага курса былі прадстаўнікі прыродаахоўных ведамстваў, статыстычных офісаў і зямельных (кадастравых) агенцтваў такіх краін, як Рэспубліка Албанія, Рэспубліка Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Грузія, Рэспубліка Казахстан, Кыргызстан, Рэспубліка Малдова, Рэспубліка Сербія, Рэспубліка Таджыкістан, Рэспубліка Ўзбекістан.
У ходзе курса ў адпаведнасці з праграмай А.А.Сакалова прыняла ўдзел у тэарэтычных і практычных занятках з прэзентацыямі.
Асноўная ўвага ў ходзе навучальнага курсу была нададзена наступным пытанням:
- практычная карыснасць апрацоўкі зямель;
- павышэнне дасведчанасці аб магчымасцях выкарыстання сучасных тэхналогій пры барацьбе з дэградацыяй глеб;
- садзейнічанне эфектыўнаму супрацоўніцтву паміж адпаведнымі ўстановамі і няўрадавымі арганізацыямі краін і перадачы тэхналогій «ноу-хау» у галіне барацьбы з апустыньваннем;
- абмен інфармацыяй, ведамі і досведам у пытаннях аднаўлення пашавых угоддзяў, кіравання вадазборамі, будаўніцтва зялёных зон паблізу населеных пунктаў, барацьбы з паводкамі.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў