Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
08.05.2020

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі Белгідрамет павіншаваў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

З Дня Вялікай Перамогі мінула ўжо 75 гадоў. З кожным годам той пераможны май 1945-го ўсё далей ад нас. Чарговая гадавіна з Дня Перамогі над фашысцкімі захопнікамі - радаснае і адначасова сумнае свята.
Час не праходзіць бясследна. З кожным годам тых, хто бачыў ваеннае ліхалецце, застаецца ўсё менш і менш.
У сілу састарэлага ўзросту і па стане здароўя ветэраны практычна не пакідаюць межы сваіх кватэр. Менавіта таму, разумеючы, што зносіны і клопат вельмі важныя для ветэранаў, у Белгідрамеце імкнуцца надаваць увагу гэтым мужным людзям - былым работнікам Гідраметслужбы.
Па добрай традыцыі напярэдадні Дня Вялікай Перамогі прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта Белгідрамета на чале са старшынёй пярвічай прафсаюзнай арганізацыі Н.А.Оляхновіч наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Ад імя ўсяго працоўнага калектыву, кіраўніцтва і прафсаюзнага камітэта Белгідрамета паважаным ветэранам - Асадчаму Ілле Пятровічу (1926 р.) і Шаху Леаніду Фёдаравічу (1923 г. н.) былі выказаны словы падзякі за мірнае неба, за іх подзвіг, за бясконцую мужнасць, адвагу і самаадданасць. З пажаданнямі моцнага здароўя і дабрабыту ім былі ўручаны кветкі і падарункі.

Цёпла і гасцінна сустракалі ветэраны сваіх гасцей, дзяліліся ўспамінамі сваім нялёгкім жыццём, паказвалі свае ўзнагароды і фота з сямейнага архіва. У такія хвіліны яшчэ больш пранікаешся міласэрнасцю і цеплынёй да ўсяго пакалення, спазнаўшага гады ваенных ліхалеццяў.
Калектыў Белгідрамета шануе подзвіг герояў, якія перажылі гэты цяжкі час, і ад усёй душы віншуе ўсіх ветэранаў - удзельнікаў вайны і працаўнікоў тылу, жадае ім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой!


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў