Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
12.12.2019

Навукова-практычная канферэнцыя «Саюзная дзяржава: дасягненні, праблемы, перспектывы»

 
10 снежня 2019 года ў г.Масква, Расійская Федэрацыя адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Саюзная дзяржава: дасягненні, праблемы, перспектывы», прымеркаваная да 20-годдзя з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Удзел у канферэнцыі прынялі прадстаўнікі Парламенцкага сходу Саюза Расіі і Беларусі, Камітэта Саюзнай дзяржавы, урадаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, навуковых колаў, аховы здароўя, абароны і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама нацыянальных гідраметэаралагічных службаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
У рамках канферэнцыі адбыліся пленарнае пасяджэнне і шэсць тэматычных секцый, якія ахоплівалі ўсе сферы дзейнасці Саюзнай дзяржавы. Абмеркаваны асноўныя вехі развіцця і дасягненні Саюзнай дзяржавы, а таксама намечаны планы на найбліжэйшую перспектыву. У ліку тэм, унесеных у парадак дня: збліжэнне заканадаўстваў Беларусі і Расіі, эканамічная інтэграцыя і супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, мадэрнізацыя транспартнай інфраструктуры, маладзёжная, сацыяльная палітыка.

Адкрыў канферэнцыю дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

З боку дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Рэспублікі Беларусь у канферэнцыі прыняла ўдзел намеснік начальніка Святлана Андрэеўна Кузьміч. У ходзе работы тэматычнай секцыі 4 «Сацыяльная палітыка ў Саюзнай дзяржаве» С.А.Кузьміч выступіла з дакладам на тэму «Аб развіцці сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы».
Федэральную службу па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Расійскай Федэрацыі прадстаўлялі: намеснік начальніка ўпраўлення геафізічнага маніторынгу, актыўных узаемадзеянняў і дзяржаўнага нагляду Літоўчанка Канстанцін Цэзар'евіч і генеральны дырэктар Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы «Навукова-вытворчае аб'яднанне «Тайфун». У рамках секцыі 4 «Сацыяльная палітыка ў Саюзнай дзяржаве» яны прадставілі даклады «Аб узаемадзеянні Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у сферы радыяцыйнай бяспекі» і «Аб маніторынгу радыяцыйнай абстаноўкі на трансгранічных тэрыторыях, забруджаных у выніку Чарнобыльскай аварыі» адпаведна.
Навукова-практычная канферэнцыя прайшла ў духу канструктыўнага дыялогу, добразычлівасці і адкрытасці.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў