Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
31.10.2018

ПРАГНОЗНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ аб тэрмінах з'яўлення лёду на рэках у 2018 годзе

У першай і другой дэкадах кастрычніка на рэках краіны пераважаў спад узроўняў вады. У трэцяй дэкадзе месяца на большасці рэк адзначаўся невялікі рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. Воднасць рэк у кастрычніку месяцы апынулася ніжэй звычайнай для гэтага часу года. 
Кастрычнік у цэлым выдаўся цёплым, сярэдняя за месяц тэмпература паветра была на 1-2ºС вышэй за кліматычную норму, у выніку чаго сярэднямесячная тэмпература вады апынулася на 1,0-3,0ºС вышэй звычайнай для гэтага часу года.
У пачатку кастрычніка тэмпература вады ў рэках знаходзілася ў межах ад 4,0ºС да 14ºС, на працягу месяца тэмпература вады ў рэках істотна не панізілася і на дату выпуску прагнозу склала ў басейнах рэк: Заходняй Дзвіны 2,8-6,6ºС, Нёмана 7,0-9,8ºС, Віліі 5,0-7,0ºС, Заходняга Буга 6,6-10ºС, Дняпра 4,3-7,6ºС, Бярэзіны 5,0-7,6ºС, Сожа 2,2-7,2ºС, Прыпяці 7,0-11ºС. 
З'яўленне ледзяных утварэнняў у бягучым годзе чакаецца пазней сярэдніх шматгадовых тэрмінаў, у канцы лістапада – пачатку снежня на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа, у першай дэкадзе снежня на рэках басейнаў Нёмана, Віліі і Бярэзіны, у другой дэкадзе снежня на рэках басейна Прыпяці. У перыяд ледаўтварэння на рэках магчымы рэзкія сутачныя ваганні узроўняў вады, абумоўленыя зажорамі лёду. 
Пасля пачатку ледаўтварэння, пры паступленні на тэрыторыю Рэспублікі цёплых паветраных мас, на водных аб'ектах магчыма спыненне фарміравання лёду і частковае яго разбурэнне.
Не выключана з'яўленне кароткачасовых ледзяных утварэнняў ў другой дэкадзе лістапада, у сувязі з магчымым уварваннем халодных паветраных мас на тэрыторыю Рэспублікі.
У сувязі з няўстойлівым характарам надвор'я і павышаным тэмпературным рэжымам, прагноз тэрмінаў з'яўлення лёду на рэках будзе ўдакладнены пасля складання доўгатэрміновага прагнозу надвор'я на снежань. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў