Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
08.10.2020

Стартавая сустрэча па праекце " КлімаАдапт»

Сёння ў Мінску ў канферэнц-зале гасцініцы «Вікторыя» першы намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Худалееў Аляксандр Фёдаравіч адкрыў стартавую канферэнцыю па праекце «КлімаАдапт: павышэнне гатоўнасці і нарошчванне патэнцыялу ў рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі з дапамогай правядзення мерапрыемстваў па адаптацыі да кліматычных зменаў» Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гады.

Далей з прывітальным словам звярнулася да ўдзельнікаў канферэнцыі каардынатар праектаў прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь Наталля Стасевіч. 


У сваёй прамове яна адзначыла важнасць праекта, бо ён накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Латвійскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь у галіне забеспячэння гатоўнасці і рэагавання на стыхійныя бедствы прыроднага характару.
Ўзаемасувязь экалогіі, прагназавання небяспечных прыродных з'яў, клімату, кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару велізарная і ўсё гэта мае важнае значэнне для жыццядзейнасці насельніцтва.

Начальнік дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" Канавальчык Аляксандр Валер'евіч выступіў з дакладам на тэму: "Змяненне клімату ў Рэспубліцы Беларусь». Тэма клімату і адаптацыі да яго змяненняў на сённяшні дзень з'яўляецца асабліва актуальнай. Узрастае інтэнсіўнасць асобных відаў небяспечных метэаралагічных з'яў.
У Беларусі штогод у сярэднім рэгіструюць ад 10 да 20 небяспечных з'яў надвор'я, большасць з іх носіць лакальны характар, аднак такія з'явы як замаразкі, моцны вецер, моцныя дажджы і снегапады, надзвычайная пажарная небяспека ў асобныя гады ахопліваюць значную частку тэрыторыі краіны.
Праект "КлімаАдапт" накіраваны на барацьбу з узросшай колькасцю стыхійных бедстваў, а таксама зніжэнне сацыяльна-эканамічных наступстваў гэтых бедстваў.
Відавочна, што ўплываць на надзвычайныя сітуацыі прыроднага характару практычна немагчыма, але рэалізацыя праекта сумеснымі намаганнямі дзвюх прымежных краін дазволіць стварыць больш бяспечныя ўмовы для насельніцтва з пункту гледжання эфектыўнага, своечасовага і скаардынаванага аказання экстранай дапамогі з абодвух бакоў.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў