Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
06.02.2019

Сустрэча з экспертамі Сусветнага банка

6 лютага ў Белгідрамеце адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Сусветнага банка на чале з кіраўніком падраздзялення Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Дэпартаменце глабальнай практыкі ў галіне экалогіі і прыродных рэсурсаў Сусветнага банка – Ксеніяй Львоўскай.

Мэтай візіту было абмеркаванне прыярытэтаў і напрамкі развіцця экалагічнага маніторынгу ў Рэспубліцы Беларусь. 

Ксенія Львоўская прадставіла кароткую характарыстыку асноўных напрамкаў работы Дэпартамента глабальнай практыкі ў галіне экалогіі і прыродных рэсурсаў у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, у тым ліку па пытаннях экалагічнага маніторынгу.
Прадстаўнікі Белгідрамета азнаёмілі гасцей з інфармацыяй аб існуючай сістэме збору, захоўвання і апрацоўкі дадзеных, атрыманых у выніку правядзення маніторынгу навакольнага асяроддзя, распавялі аб нацыянальнай сістэме маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь і аб напрамках назіранняў, замацаваных непасрэдна за Белгідраметам.
Сустрэча прайшла ў фармаце канструктыўнага дыялогу, па выніках якога абодва бакі намецілі планы далейшага супрацоўніцтва.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў