Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
06.08.2020

Цырымонiя адкрыцця аб'екта «Будаўніцтва доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г.Гродна»

6 жніўня 2020 года ў 11.00 гадзін на тэрыторыі аэрапорта г.Гродна (паблізу аг.Абухава) адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця аб'екта «Будаўніцтва доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г.Гродна» (далей – цырымонія адкрыцця).
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлавіч Худык, прадстаўнікі Гродзенскага абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, а таксама інжынерных арганізацый ТАА «Продам» і Брэсцкага філіяла НІРУП «Інстытут Белндіс» – навукова-тэхнічны цэнтр.
                                                          фота ўзята з www.grodnonews.
З урачыстай прамовай выступілі міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлавіч Худык, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Дзяшко Уладзімір Іосіфавіч, дырэктар філіяла навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па будаўніцтву «Інстытут Белндіс»-навукова-тэхнічны цэнтр (г.Брэст) Дзяркач Валерый Мікалаевіч, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Продам» (г.Брэст) Дзякаў Андрэй Уладзіміравіч.

Развіццё сеткі радыёлакацыйных назіранняў на тэрыторыі Беларусі дазволіць стварыць адзінае радыёлакацыйнае поле, павялічыць своечасовасць і дакладнасць штармавых папярэджанняў аб неспрыяльных і небяспечных метэаралагічных з'явах надвор'я. Прагнозы малой своечасовасці (да 6 гадзін) найбольш запатрабаваны для забеспячэння бяспекі палётаў паветраных судоў, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі (на час агратэхнічных работ), а таксама пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў.
Апрацоўка радыёлакацыйных дадзеных дазваляе сіноптыкам будаваць метэаралагічныя карты небяспечных з'яў надвор'я, вышыні верхняй мяжы воблачнасці, сумы і інтэнсіўнасці ападкаў, хуткасці шквалаў, вызначаць наяўнасць зон турбулентнасці і абледзянення і іншых параметраў.
                                                                фота ўзята з www.grodnonews.
Сетка радыёлакацыйных назіранняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі да нядаўняга часу складалася з двух доплераўскіх метэаралагічных радыёлакатараў (далей – ДМРЛ), размешчаных у гарадах Мінск і Гомель, а таксама метэаралагічнага радыёлакатара старога ўзору (МРЛ-5) у горадзе Брэст.
Дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы А.Р.Лукашэнкі, у канцы 2018 года быў пабудаваны доплераўскi метэаралагічны лакатар у г.Віцебск, і да канца 2020 года будзе ажыццёўлена замена МРЛ-5 у г.Брэст на новы ДМРЛ.
Такім чынам, з уводам ДМРЛ у г.Гродна сетка радыёлакацыйных назіранняў Белгідрамета будзе складацца з 5 радыёлакатараў, аб'яднаных у адну сістэму.
                                                                      фота ўзята з www.grodnonews.
Па завяршэнні мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы была перарэзана сімвалічная стужка, якая дала старт ажыццяўленню радыёлакацыйных назіранняў у г.Гродна.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў