Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
18.04.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 11 красавіка - 17 красавіка 2019 года

 
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 11 красавіка па 17 красавіка 2019 года. 
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 11 красавіка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці ў 1,3 разы па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей-ЦЧ-2,5). Пераважаў паўночны вецер хуткасцю 1-2 м/с, таксама назіраўся пераменны вецер, штыль, слабы паўночна–заходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,4°С да +12,2°С, адносная вільготнасць-ад 34% да 65%. 12, 13 і 17 красавіка сярэднясутачныя канцэнтрацыі ЦЧ-2,5 складалі 1,4 ГДК. 12 красавіка пераважаў паўночны вецер хуткасцю 1-2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,0°С да +11,8°С, адносная вільготнасць - ад 41% да 59%. 13 красавіка пераважаў паўночны вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,5°С да +9,7°С, адносная вільготнасць - ад 33% да 69%. 17 красавіка назіраўся паўночна-ўсходні, усходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,3°С да +15,7°С, адносная вільготнасць - ад 27% да 60%. 14 красавіка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-2,5 у 1,7 разы. Пераважаў паўночны, паўночна–ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,3°С да +8,7°С, адносная вільготнасць-ад 32% да 67%. 
У паветры г.Брэст (раён вул.17 Верасня) 12 красавіка ў тэрмін адбору пробаў 19:00 зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,2 разы па азоту дыяксіду. Назіраўся паўночна–ўсходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +7,4°С, адносная вільготнасць-47%.
У паветры г.Віцебск (раён вул.Чкалава) 12 красавіка зафіксавана нязначнае (у 1,1 разы) перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 10 мікрон (далей – ЦЧ-10). Пераважаў паўночны вецер хуткасцю 3-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2,7°С да +6,4°С, адносная вільготнасць-ад 42% да 80%. 14 красавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 складала 1,5 ГДК. Назіраўся паўночны, паўночна–ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, пераменны вецер, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,9°С да +5,7°С, адносная вільготнасць-ад 41% да 74%.
У паветры г.Мінск (раён вул.Герояў 120 Дывізіі) 17 красавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,4 ГДК. Назіраўся паўночна–ўсходні, усходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,7°С да +15,8°С, адносная вільготнасць-ад 30% да 82%.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў