Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
19.03.2020

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 12 сакавіка - 18 сакавіка 2020 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 12 сакавіка па 18 сакавіка 2020 года.
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 12 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ЦЧ-2,5) складала 1,8 ГДК. Пераважаў заходні, паўднёва–заходні вецер хуткасцю 3-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,5°С да +12,4°С, адносная вільготнасць-ад 43% да 85%. 13 сакавіка ў паказаным раёне зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-2,5 у 1,3 разы. Назіраўся паўночна – заходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,4°С да +1,9°С, адносная вільготнасць-ад 36% да 78%. 16 і 17 сакавіка ў раёне вул.Прыгарадная сярэднясутачныя канцэнтрацыі ЦЧ-2,5 дасягалі 3,1 ГДК. 16 сакавіка назіраўся паўднёвы, паўднёва-заходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, пераменны вецер, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,9°С да +8,0°С, адносная вільготнасць-ад 31% да 71%. 17 сакавіка ў першай палове сутак пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 1-3 м/с, у другой палове сутак - паўночна-заходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,9°С да +6,3°С, адносная вільготнасць-ад 42% да 77%. 18 сакавіка ў паказаным раёне зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці ў 2,3 разы па ЦЧ-2,5. Пераважаў паўднёва–заходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,3°С да +12,9°С, адносная вільготнасць-ад 38% да 92%.
У паветры г.Гомель (раён вул.Барыкіна) 12 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон (далей – ЦЧ-10) перавышала нарматыў якасці ў 1,2 разы. Пераважаў паўднёва–заходні вецер хуткасцю 3-7 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,8°С да +12,3°С, адносная вільготнасць-ад 36% да 90%. 13 сакавіка ў паказаным раёне зафіксавана перавышэнне ў 1,25 разы сярэднясутачнай ГДК па ЦЧ-10. Пераважаў паўднёва–заходні вецер хуткасцю 2-6 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +4,5°С да +10,0°С, адносная вільготнасць-ад 36% да 78%. 16 сакавіка сярэднясутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 перавышала нарматыў якасці ў 2,8 разы. Назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -6,0°С да +7,5°С, адносная вільготнасць-ад 25% да 83%. 17 сакавіка ў раёне вул.Барыкіна сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 складала 2,7 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, пераменны вецер, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,9°С да +5,3°С, адносная вільготнасць – ад 39% да 94%.
У паветры г.Брэст (раён вул.Паўночная) 17 сакавіка ў 24:00 зафіксавана кароткачасовае нязначнае (у 1,1 разы) перавышэнне нарматыву якасці па азоту дыяксіду. Назіраліся пераменны вецер, штыль, смуга, тэмпература паветра складала +1,7°С, адносная вільготнасць – 93%.
 
 

Спецыялізаваныя сайты